Перейти на главную страницу
Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта
________________ акадэмік С. У. Абламейка
___ ____________________________ 2010 г.
Рэгістрацыйны № _____________________
ДЫСКУРСНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ
Вучэбная праграма дысцыпліны для спецыяльнасці
1-23 01 74 – Літаратурна-мастацкая творчасць
кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Пратакол пасяджэння ад 12.05.2010 № 10.
Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі.
Пратакол пасяджэння ад 27.05.2010 г. № 5.
Адказны за выпуск: В.А.Захарэвіч
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Тэкст выступае ў якасці своеасаблівага барометра на змены ў жыццёвым уладкаванні грамадства, вызначае іх характар, прадвеснічае эвалюцыйным зрухам у сінтагматыцы моўных знакаў, у ім аператыўна рэалізуюцца парадыгматычныя магчымасці мовы. Ствараючы ўласны тэкст, літаратар дэкадзіруе рэчаіснасць, тыпізуе сацыяльны вопыт. Дыхатамія сацыяльны вопыт – тэкставая дзейнасць найбольш поўна праяўляецца ў пісьменніцкай практыцы.
З другой паловы ХХ ст. тэкст пераасэнсоўваецца вучонымі-філолагамі як камунікатыўны працэс, таму лінгвістыка тэксту ад статыстычнага пераходзіць на так званы дынамічны, працэдурны падыход. Важную ролю ў гэтым пераходзе адыгралі працы па мадэляванні разумення і вытворчасці звязнага тэксту, выкананыя ў рамках штучнага інтэлекту (Р.Шэнк, ван Дэйк). Тэкст у такім набліжэнні дынамічна зменлівы, экстралінгвістычна структурыраваны прыцягвае ўвагу сваёй складанасцю і рознабаковасцю, што вымушае ўлічваць і размытасць, і няпэўнасць, і стахастычнасць у працэсе вызначэння тых ці іншых яго сістэмных, анталагічных і функцыянальных уласцівасцей.
Вылучэнне на першы план сфер навуковага пазнання, якія вынікаюць з сукупнасці даследчых намаганняў літаратараў, лінгвістаў, антраполагаў, філосафаў, засведчыў новы падыход да прадукта прафесійнай дзейнасці – тэксту, заснаваны не на структурным разглядзе яго кампанентаў, а на вылучэнні сістэмнага ўзаемадзеяння канструктаў вытворчасці экстра- і інтралінгвістычнага парадку. Цеснае ўзаемадзеянне дзвюх дыхатамій мова – маўленне і тэкст – дыскурс настойліва прадыктавала вылучэнне ў асобную галіну пазнання дыскурснага аналізу.
Мэта курса – вывучэнне дыскурсу як складанай камунікатыўнай з’явы, своеасаблівай іерархіі ведаў, “фрагмента жыццёвай прасторы”.
Дасягненне мэты забяспечваецца рэалізацыяй агульных і прыватных задач:
раскрыць прынцыпы і метады лінгвістычнай арганізацыі тэксту, які ўрымлівае ў сабе экстралінгвістычную інфармацыю, што выражаецца ў мікра- і макрастратэгіях прэзентацыі карціны свету;
выявіць крытэрыі адбору маўленчых сродкаў у тэксце ў адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю;
азнаёміць з методыкай дыскурснага аналізу паводле ўстанаўлення сувязі паміж вербальнай камунікатыўнай падзеяй і сацыяльным кантэкстам жыццёвага ўладкавання носьбіта мовы (літаратара) і канцэнтравана – для выяўлення разумення працэсаў вытворчасці і выкарыстання тэксту;
паказаць генетычную звязанасць тэкставай дзейнасці з парадыгматычнай структурыраванасцю, марфалагічнай стратыфікацыяй тэксту, якія з’яўляюцца вызначальнымі ў прэзентацыі “аўтарскага бачання” навакольнага свету;
вызначыць экстралінгвістычныя складнікі арганізацыі, вытворчасці, планавання і праектавання на масавую аўдыторыю тэксту ў рэчышчы тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса, дзе ілакутыўны акт паўстае як прэзентант “лінгвістычнай карціны свету”.
№ п/п
|
Назва тэмы |
Лекцыі |
Лабараторн. заняткі
|
Усяго |
1. |
Уводзіны. Тэкст. Тэорыя тэксту і лінгвістыка тэксту. Дэфінітыўны апарат апрацоўкі тэксту ў лінгвістычных сферах. Інтэртэкстуальнасць. |
2 |
2 |
4 |
2. |
Дыскурсны падыход да вывучэння тэкстаў (сцэнарый дыскурснага аналізу тэкстаў-навін). Роля сасюраўскай канцэпцыі ў вызначэнні сутнасці дыскурснага падыходу да вывучэння тэксту. |
2 |
2 |
4 |
3. |
Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа. Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі тэксту. |
2 |
6 |
8 |
4. |
Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Выражэнне моўнай асобы ў тэксце. Трапеічная сістэма мастацкага тэксту ў дачыненні да сацыяльнай дзейнасці носьбіта мовы. Вонкавая і ўнутраная структурыраванасць публіцыстычнага тэксту. Парадыгматыка і сінтагматыка. тэксту. Марфалагічная стратыфікацыя мастацкага і публіцыстычнага тэксту. |
2 |
6 |
8 |
Усяго гадзін: |
8 |
16 |
24 |
Станаўленне і развіццё лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту – важны гістарычны працэс, які патрабуе абагульнення назапашаных ведаў, цэласнага аналізу асобных з’яў літаратуры, журналістыкі і лінгвістыкі.
Новы падыход да прадукта разумовай дзейнасці чалавека – тэксту: структурнае распазнаванне яго элементаў, кампаноўкі і сістэмнае узаемадзеянне вербальнага знака з іншымі знакамі натуральнага свету, вызначэнне прыроды такога ўзаемадзеяння.
Тэкст як з'ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання. Вербальны тэкст у рэальным камунікатыўным дзеянні, у інтэграцыі з сацыяльна-культурнымі і ідэалагічнымі кантэкстамі, як працэс, што працякае ва ўзаемасувязі са шматлікімі іншымі функцыянальнымі катэгорыямі, уключаючы чытальніцкую аўдыторыю.
“Марфалогія казкі” У.Пропа – рухавік развіцця асноўных ідэй тэорыі тэксту, пачатак структурнаму вывучэнню апавядальных тэкстаў.
Сістэмны падыход да праблемы інтэртэкстуальнасці ў пісьменніцкай практыцы. Слова (знак) ↔ сказ (знак) ↔ тэкст (знак) ↔ дыскурс (знак).
Дыскурсны падход і прасвятленне характару сувязей паміж рознымі кагнітыўнымі сістэмамі і ўмовамі паспяховасці маўленчых актаў у канкрэтных сітуацыях. Роля канвенцыяльных ведаў у вызначэнні іншых сістэм, што забяспечваюць камунікацыю (па-за такіх кагнітыўных фактараў, як жаданне, норма і ацэнка). Матывацыя і спосабы інфармацыйнага забеспячэння. Абагульненне і ацэнка (спосаб падачы негатыўнай / пазітыўнай інфармацыі), “прывядзенне прыкладу” (конверсны спосаб падачы інфармацыі, тыповыя выразы), папраўкі (формульная або рытарычная стратэгія), узмацненне (верагодныя ўступкі, спосаб умоўнага абагульнення, тыповыя выразы), лексічныя паўторы (прыцягненне ўвагі і актуалізацыя інфармацыі, падкрэсліванне суб`ектыўных ацэнак, больш значных тэм), кантраст (кагнітыўныя функцыі: рытарычная, семантычная), “змякчэнне” інфармацыі (стратэгія самапрэзентацыі / блакіроўка адмоўных вывадаў), зрух (пазітыўная самапрэзентацыя), ухіленне (рэлевантная / нерэлевантная інфармацыя), прэсупазіцыі, імплікацыі, меркавання, пабочныя маўленчыя акты (семантычныя і прагматычныя спосабы).
Вывучэнне тэкстаў-навін ў сацыяльна арыентаваным аспекце (макрасацыялагічны кантэкст, мікрасацыялагічны аналіз літаратурнай дзейнасці, ацэнка сацыяльных і культуралагічных характарыстык сродкаў масавай інфармацыі) і структурным. Камунікатыўныя індэксы.
3. Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа. Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі тэксту.
Дыскурс і класічныя стратэгіі пабудовы тэксту ў жанравай камбінацыі сфер палітыкі і права, мастацкай літаратуры. Сувязь паміж маўленчымі дзеяннямі (лакутыўнымі сіламі), якія з'яўляюцца носьбітамі пэўных камунікатыўных заданняў (ілакутыўных сіл) і накіраваны на дасягненне пэўных эфектаў (перлакутыўных сіл), і сацыяльным вопытам грамадства. “Палітычнае пісьмо”.
Узнікненне дыскурс-тэорый, асноўныя напрамкі іх дзеяння: уласналінгвістычны (З. Харыс, Н. Аруцюнава, Э. Бюісанс, Э. Бенвеніст), функцыянальны (стылістычныя спецыфіка плюс экспліцыраваная за ёй ідэалогія; М. Фуко, А. Грэймас, Ж. Дэрыд, Ю. Крысцева, М. Пешо) і метадалагічны (Ю. Хабермас). Праяўленне дыскурса як: тэксту ў розных яго аспектах (Р. Барт); звязанага маўлення (З. Харыс); актуалізаванага тэксту (ван Дэйк); кагерэнтнага тэксту (І. Белерт); сканструяванага гаворачым тэксту (Д. Браун, Д. Юл); выніку працэсу ўзаемадзеяння ў сацыякультурным кантэксце (К. Пайк); утварэння, уключанага ў камунікатыўна-прагматычны аспект (І. Сусаў, Н. Аруцюнава); адзінства, што рэалізуецца ў выглядзе маўлення (У. Багданаў); разважання з мэтай знаходжання ісціны (Й. Хабермас).
Сітуацыя дзяржаўнага білінгвізму, сучасныя тэндэнцыі развіцця мовы. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных тэкстах.
Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі мастацкага і публіцыстычнага тэксту: прызначанасць для масавай аўдыторыі, аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць, дубліраванне і валентнасць зместу, калектыўнае аўтарства, інтэртэкстуальнасць.
4. Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Выражэнне моўнай асобы ў тэксце. Трапеічная сістэма мастацкага тэксту ў дачыненні да сацыяльнай дзейнасці носьбіта мовы. Вонкавая і ўнутраная структурыраванасць публіцыстычнага тэксту. Парадыгматыка і сінтагматыка. тэксту.
Спецыфіка ўзаемаабумоўленых структурна-семантычных, структурна-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту. Спосабы і прыёмы пабудовы тэксту, выяўленне і апісанне мікраструктуры – сукупнасці маўленчых адзінак у адпаведнасці з іх моўнай (верагоднай) рэалізацыяй. Функцыянальны стыль, творчая манера пісьменніка. Камунікатыўныя намеры аўтара, кагнітыўная сутнасць тэксту як сацыялінгвістычнай з’явы.
Семасіялагічная сістэма мовы: узровень намінатыўных значэнняў (узровень дэнатата) і узровень імпліцыта. Вобразнасць.
Сінтагматычны аналіз тэксту. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць у тэксце. Семная парадыгма слова: аналіз твора У Караткевіча “Чазенія”.
Парадыгматычная здольнасць вербальнага знака. Парадыгматычная струкутурыраванасць тэксту і камунікатыўная дамінанта яго элементаў.
Семантычны аб'ём назоўніка, аддзеяслоўныя назоўнікі. Марфалагічная стратыфікацыя мастацкага і публіцыстычнага тэксту.
Віктар іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
15 10 2014
1 стр.
Асаблівасці працы журналіста-міжнародніка ў Агенцтве телевізійных навін Першага канала
15 10 2014
1 стр.
Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
15 10 2014
3 стр.
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
4 стр.
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір / Аўтары: Л. А. Бондар, Н. Г. Вайніла, М. А. Галянок
12 10 2014
6 стр.
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
25 12 2014
3 стр.
Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
08 10 2014
2 стр.
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», прафесар
14 10 2014
18 стр.